Аб фiрме
Больш 20 гадоў спецыялісты прыватнага прадпрыемства “Дажынкі-2000” займаюцца гандлем сельскагаспадарчай тэхнікай і запчасткамі замежнай вытворчасці, а таксама сэрвісным абслугоўваннем еўрапейскіх сельскагаспадарчых машын і абсталявання.
Фірма “Дажынкі-2000” з’яўляеца эксклюзіўным афіцыйным дылерам у Рэспубліцы Беларусь лідэраў еўрапейскага рынку ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі заводаў: Van Wamel B.V. («PERFECT»), Munckhof B.V. (Нідэрланды) , Berti Macchine Agricole S.p.A. (Італія), Industrias David S.L.U. (Іспанія), STALKO Sp.zo.o.Sp.k. («Sorter») (Польша).
Для прадпрыемстваў, якія развіваюць праграму садаводства, вельмі актуальнымі з’яўляецца прапановы галандскай фірмы Van Wamel «PERFECT» – гэта увесь асартымент садовых касілак, змяльчальнікаў галін і іншай тэхнікі для догляду за садам, а таксама лініі сарціроўкі садавіны і агародніны. “VanWamel” сёння – гэта вынаходнік многіх тэхналогій; адзін з буйнейшых заводаў па вытворчасці садовых машын ў свеце; гэта дылерская сетка ў дзесятках краін свету ад Новай Зеландыі і Аўстраліі да Паўдневай Амерыкі, ад Японіі да Афрыкі.
Фірма Munckhof, заснаваная ў 1884 годзе, у першую чаргу вядома вынаходствам больш 40 гадоў назад самаходнагна камбайна для сбору садавіны і абрэзкі галін. Гэтыя самаходныя машыны і сёння – безумоўныя лідэры сусветнага рынку. Аднак “Munckhof” – гэта яшчэ і сучасная вытворчасць поўнага спектру навясных, прычапных палявых і садовых апырсквальнікаў, а таксама загрузчыкаў кантэйнераў.
Кампанія BERTI прапаноўвае шырокі спектр вузкаспецыялізаванага абсталявання: мульчэры, касілкі для схілаў, змяльчальнікі сцяблоў, праполачныя машыны, механічныя граблі, касілкі, кустарэзы, ратацыйныя бароны, культыватары и др.
ID David распрацавала поўныя лінейкі машын для контурнай абрэзкі крон дрэваў, унясення угнаенняў, абароны раслін.
SORTER – гэта найбуйнейшая ва Ўсходняй Еўропе эвытворчасць і продаж перадавых тэхналагічных рашэнняў для фруктасховішчаў, уключаючы іннавацыйныя рашэнні на многіх узроўнях, ад сарціроўкі і ўпакоўкі да палетызацыі і робататэхнікі.
І фірма “Дажынкі-2000” афіцыйна прапаноўвае на беларускі рынак тэхніку гэтых сусветнавядомых марак.
Акрамя таго, мы забяспечваем фірменны сэрвіс і запчасткі, наладка кожнага агрэгата кваліфікаванымі спецыялістамі з правядзеннем адукацыйнага семінара ў гаспадарцы.
Лепшая рэклама для нас – не толькі ўдзел у выставах, семінарах і г.д., але тое, што за гады работы нашымі кліентамі сталі лепшыя прадпрыемствы краіны: ААТ “Айчына” і ААТ “Жураўлінае” (Брэсцкая вобласць), РУП “Віцебскі пладаагароднінны камбінат” і РУП “Талочынскі кансервавальны завод” (Віцебская вобласць), СВК “Брылёва” і ААТ “Ціхінічы” (Гомельская вобласць), СВК “Прагрэс-Верцялішкі” і СВК “ім. В.І.Крэмко” (Гродненская вобласць), СВК “Агракамбінат “Сноў” і ЗАТ «Вітэкс» (Мінская вобласць), ААТ “Александрыйскае” і ААТ «Горацкае» (Магілёўская вобласць) і многія другія.
Таму мы рады прапанаваць Вам узаемавыгаднае супрацоўніцтва і гарантуем увагу і прафесіянальны падыход да кожнага кліента!